Вітаўт Казіміравіч Путна
Вітаўт Казіміравіч Путна | |
---|---|
Дата нараджэння | 31 сакавіка (12 красавіка) 1893 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 чэрвеня 1937 (44 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Званне | камкор |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Творы ў Вікікрыніцах |
Вітаўт Казіміравіч Пу́тна (літ.: Vytautas Putna, 31 сакавіка (12 красавіка) 1893, вёска Мацканцы, Віленская губерня — 11 чэрвеня 1937, Масква, СССР) — савецкі ваенны дзеяч; камкор (1935). Расстраляны ў часе рэпрэсій у РСЧА (1937).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Сын селяніна-літоўца. У 1915 прызваны ў войска. Удзельнік Першай сусветнай вайны. У 1917 годзе скончыў школу прапаршчыкаў, камандаваў батальёнам. У лютым 1917 уступіў у РСДРП, бальшавік.
У красавіку 1918 годзе ўступіў у Чырвоную Армію. З траўня 1918 года — ваенкам Віцебскага ваеннага камісарыята, з верасня 1918 па травень 1919 камісар 1-й Смаленскай (пазней 26-я стралковая) дывізіі, з траўня 1919 года — камандзір 228-га Карэльскага палка, з ліпеня — камандзір 2-й брыгады гэтай дывізіі, са снежня 1919 годзе — начальнік 27-й стралковай дывізіі, якая дзейнічала на Усходнім фронце супраць калчакаўцаў.
Удзельнік задушэння Кранштацкага паўстання (1921) і падаўлення сялянскіх паўстанняў на Ніжняй Волзе.
У 1923 годзе прымыкаў да трацкісцкай апазіцыі, ад якой пасля адышоў. Вучыўся на Ваенна-акадэмічных курсах вышэйшай камскладу (1923). З 1923 года начальнік і камісар 2-й Маскоўскай пяхотнай школы, працаваў у цэнтральным апараце РСЧА, камандзір корпуса.
У Кітаі з 1923 года. Першы кіраўнік Калганскай групы ваенных саветнікаў.
У 1927—1931 гадах — ваенны аташэ ў Японіі, Фінляндыі, Германіі.
З 1934 года — ваенны аташэ ў Вялікабрытаніі.
У 1936 адкліканы ў СССР і 20 жніўня 1936 годзе арыштаваны (Справа Тухачэўскага). На следстве да яго ўжываліся катаванні. Прызнаў сябе вінаватым ва ўдзеле ў антысавецкай, трацкісцкай, ваенна-фашысцкай змове. Разам з Міхаілам Тухачэўскім, Іонам Якірам, Іеранімам Убарэвічам, спецыяльнай прысутнасцю Вярхоўнага суда СССР 11 чэрвеня 1937 года прысуджаны да смяротнага пакарання. У ноч на 12 чэрвеня расстраляны ў склепе Ваеннай калегіі Вярхоўнага Суда СССР. Рэабілітаваны 15 студзеня 1957 года.
Аўтар прац па гісторыі грамадзянскай вайны. Узнагароджаны трыма ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга БССР (1932)[1].
Зноскі
- ↑ Аб узнагародзе да 15-годзьдзя Кастрычніцкай рэвалюцыі ўдзельнікаў барацьбы за вызваленьне БССР ад белапалякаў і лепшых удзельнікаў сацыялістычнага будаўніцтва // Зьвязда : газэта. — Менск: 10 лістапада 1932. — № 251 (4503).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 6 Кн. 1. Пузелі — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 6. Кн.1. — С. 8. — 592 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Путна Витовт Казимирович(недаступная спасылка) // Вялікая Савецкая Энцыклапедыя (руск.)
- Нарадзіліся 12 красавіка
- Нарадзіліся ў 1893 годзе
- Нарадзіліся ў Віленскім павеце (Расійская імперыя)
- Памерлі 12 чэрвеня
- Памерлі ў 1937 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Данскіх могілках
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга БССР
- Асобы
- Памерлі 11 чэрвеня
- Ваенныя СССР
- Расстраляныя ў СССР